- буяць
- буяць
незак.
Пышно цвести, зеленеть.Сям-там па лугавых грудах раскідаліся бародкі-кудзеркі дубовых астраўкоў, дзе буяў малады, сакавіты дубняк, кусты арэшніку, брызгліны, чаромхі і крушыны. Колас. Мінулі хлеў, між густых зарасляў кіяшніку і маку, што буяў на агародзе, выбраліся на прыгуменне. Мележ. Буяла толькі на вуліцы ля платоў і ў гародах за парканам на бульбе цёмная трава - расла, і бялела ўперадзе на сцежцы каменне. Пташнікаў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.